ДЫФУЗІ́ЙНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ ахоўныя пакрыцці, створаныя вадка- або газафазным насычэннем (у выніку дыфузіі) паверхні
Д.п. — раўнамерныя па таўшчыні, моцна злучаныя з матэрыялам асновы. Ахоўваюць вырабы ад зносу, стомленаснага разбурэння, акіслення пад уздзеяннем вадкіх і газавых асяроддзяў. Атрымліваюць азатаваннем, барыраваннем, берылізацыяй, нітрацэментацыяй, храміраваннем і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)